Дзмітрый Іосіфавіч ІваноўскіXFfl M QGPx OBb
| Дзмітрый Іосіфавіч Іваноўскі | |
| руск.: Дми́трий Ио́сифович Ивано́вский | |
| | |
| Дата нараджэння | 28 кастрычніка (9 лістапада) 1864[1] |
|---|---|
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 20 чэрвеня 1920[2] (55 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Месца пахавання |
|
| Грамадзянства |
|
| Род дзейнасці | вірусолаг, батанік, біёлаг |
| Навуковая сфера |
Фізіялогія Мікрабіялогія Вірусалогія |
| Месца працы |
Варшаўскі ўніверсітэт Данскі ўніверсітэт |
| Альма-матар | Пецярбургскі ўніверсітэт |
| Навуковы кіраўнік | А. С. Фамінцын |
| Узнагароды і прэміі |
|
Дзмітрый Іосіфавіч Іваноўскі (28 кастрычніка (9 лістапада) 1864, с. Нізы, Пецярбургская губерня — 20 красавіка 1920, Растоў-на-Доне) — расійскі фізіёлаг раслін і мікрабіёлаг, заснавальнік вірусалогіі.
Змест
- 1 Біяграфія
- 2 Навуковая дзейнасць
- 3 Зноскі
- 4 Літаратура
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт ў 1888 годзе і быў пакінуты пры кафедры батанікі. Пад кіраўніцтвам А. М. Бекетава, А. С. Фамінцына і X. Я. Гобі вывучаў фізіялогію раслін і мікрабіялогію.
Асістэнт Батанічнай лабараторыі Пецярбургскай АН (з 1890 года), прыват-дацэнт Пецярбургскага (1895—1901), прафесар Варшаўскага (1901—1915) і Данскога (з 1915 года) універсітэтаў.
Памёр 20 красавіка 1920 года ў Растове-на-Доне. Пахаваны на тэрыторыі брацкіх могілак, у яго паўночна-ўсходняй частцы.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Пачаўшы ў 1887 годзе вывучэнне захворванняў тытуню на тэрыторыі Бесарабіі і Нікіцкага батанічнага саду, размежаваў так званыя рябуху і мазаічную хваробу (сумесна з В. В. Полаўцавым). Высветліў (1892), што ўзбуджальнік апошняй, у адрозненне ад бактэрый, нябачны ў мікраскоп пры самым моцным павелічэнні, праходзіць праз фарфоравыя фільтры і не расце на звычайных пажыўных асяроддзях. Выявіў у клетках хворых раслін крышталічныя ўключэнні («крышталі Іваноўскага»), адкрыўшы, такім чынам, асаблівы свет узбуджальнікаў захворванняў небактэрыяльнай і непратазойнай прыроды, названых пасля вірусамі. Іваноўскі разглядаў іх як драбнюткія жывыя арганізмы. Акрамя таго, Іваноўскі апублікаваў працы пра асаблівасці фізіялагічных працэсаў у хворых раслінах, уплыў кіслароду на спіртавое закісанне у дрожджаў, стане хларафілу ў раслінах, яго ўстойлівасці да святла, значэнні караціну і ксантафілу, па глебавай мікрабіялогіі.
Зноскі
- ↑ Ивановский, Димитрий Иосифович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1905. — Т. доп. Iа. — С. 806.
- ↑ Dmitry Ivanovsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2