Волка (прыток Заходняй Бярэзіны) YyO2 sa n i23gXnAX F2 :u p
Волка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 36 км |
Плошча басейна | 391 км² |
Басейн | Нёман |
Басейн рэк | Балтыйскае мора |
Расход вады | 2,9 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
· Каардынаты | 53°58′00″ пн. ш. 26°40′12″ у. д.HGЯO |
Вусце | Заходняя Бярэзіна |
· Каардынаты | 53°52′15″ пн. ш. 26°12′00″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць, Гродзенская вобласць |
Раён | Валожынскі раён, Іўеўскі раён |
выток вусце |
Во́лка — рака ў Валожынскім раёне Мінскай і Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 36 км. Плошча вадазбору 391 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад хутара Рудня Валожынскага раёна, упадае ў Бярэзіну за 7 км ніжэй вёскі Бакшты. Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша і Нёманскай нізіне. Сярэдняе і ніжняе цячэнне ракі ў межах Налібоцкай пушчы.
Даліна невыразная. Абалона вузкая, забалочаная, пад лесам і хмызняком; шырыня 10—15 м, у сярэднім і нжнім цячэнні да 200 м. Рэчышча звілістае, разгалінаванае ў сярэднім цячэнні, на працягу 5 км ад вытоку каналізаванае; шырыня ў межань у вярхоўі 1—3 м, ніжэй 3—8 м. Берагі стромкія, абрывістыя, невысокія, складзеныя з сугліністых і тарфяна-балотных грунтоў.
Сярод прытокаў — рэкі Ізледзь, Лубянка, Альшаніца, Жаўнянка, Пружаніца.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 485.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 140. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 12. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Общая характеристика речной сети Минской области(руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора ≥ 200 км²) Минской области(руск.)
- Общая характеристика речной сети Гродненской области(руск.)